У Магілёве наехаў на дрэва інкасатарскі аўтамабіль, ёсць пацярпелы
На месцы аварыі / mogilev.mvd.gov.by
Раніцай у аўторак у Магілёве на праспекце Міра ў аварыю трапіў інкасатарскі аўтамабіль. Як паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі, у 11:35 Ford Transit паспрабаваў пераехаць на суседнюю паласу руху. У гэты момант 36-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, мікрааўтобус занесла, у выніку чаго ён выехаў за межы праезнай часткі. Там адбылося сутыкненне з дрэвам.
Траўмы атрымаў 36-гадовы пасажыр. Яго завезлі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.