У Магілёве памёр міліцыянт, які тыдзень таму ўчыніў спробу суіцыду
У магілёўскай лякарні памёр міліцыянт, які тыдзень таму ўчыніў спробу суіцыду, паведамляе праваабарончы ТГ-канал MayDay.
Інфармацыя пра тое, што магілёўскі міліцыянт стрэліў сабе ў галаву з'явілася 2 верасня. Маладому чалавеку было 25 гадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён не прайшоў пераатэстацыю, пасля чаго быў пераведзены з крымінальнага вышуку ва ўчастковыя інспектары. Пасля гэтага і адбылася спроба самагубства.
Амаль тыдзень Міранкоў быў на апараце забеспячэння жыццядзейнасці. Дактары казалі, што куля прайшла навылёт, стан цяжкі. Верагоднасць выжыць складала для міліцыянта 10%.
МУС ніяк не каментавала сітуацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.