У Магілёве патанулі маці і яе 8-гадовая дачка

У Магілёве патанулі маці і яе 8-гадовая дачка

У Магілёве патанулі 33-гадовая маці і яе 8-гадовая дачка. Яшчэ адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагедыя здарылася ў панядзелак. На беразе Дняпра адпачывалі дзве сям'і з дзецьмі. У нейкі момант 8-гадовая дзяўчынка пачала тануць. На дапамогу ёй кінулася маці і 9-гадовая дзяўчынка з іншай сям'і, але і яны пачалі тануць.

На дапамогу прыйшлі рыбакі, але яны паспелі выратаваць толькі адно дзіця. Дзяўчынку завезлі ў бальніцу. Пазней былі знойдзены целы жанчыны і яе дачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі