У Магілёве прайшлі затрыманні па падазрэнні ў карупцыі
У Магілёве прайшлі затрыманні па падазрэнні ў карупцыі. За краты трапіла службовая асоба ААТ “Бабушкина крынка” і прадстаўнік камерцыйнай структуры.
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, тра гады таму згаданая службовая асоба прадпрыемства разам з мясцовым бізнесменам арганізавалі пастаўку па завышаным кошце абсталявання для цэха дзіцячага харчавання (рынкавую цану завысілі амаль на 30 тысяч рублёў).
Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Мяркуецца, што гэты факт нанясення стратаў прадпрыемству быў не адзіны (страты могуць скласці больш за 700 тысяч рублёў). Крымінальную справу распачалі па артыкуле “перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў” (ч. 3 арт. 426 КК). Ён прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.