У Магілёве пройдзе крыжовы ход супраць абортаў
Крыжовы ход супраць абортаў адбудзецца 25 лютага ў Магілёве. Як паведамляе БЕЛТА, блаславенне на гэтае шэсце даў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Ачоліць крыжовы ход кіраўнік епархіяльнага Цэнтра абароны мацярынства і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў іерэй Уладзімір Котаў.
Малітоўнае шэсце пачнецца ад храма святых Іякіма і Ганны ў 9.00 пасля малебна. Далей маршрут крыжовага ходу пройдзе праз Спаса-Прэабражэнскі кафедральны сабор, храм Царсцвенных страстацерпцаў і ўсіх новапакутнікаў Царквы рускай, Магілёўскую гарадскую лякарню хуткай дапамогі, Сабор Трох Свяціцеляў, храм Іконы Божай Маці “Усецарыца”.