У Магілёве прыдумалі "цёплае" марозіва, якое не растае

У Магілёве прыдумалі "цёплае" марозіва, якое не растае

Магілёўская фабрыка марозіва прыступіла да выпуску “цёплага” марозіва. Яго асаблівасць — у тым, што яно не растае.

На прадпрыемстве кажуць, што аналагаў такой прадукцыі ў Беларусі няма. З марозівам нічога не здарыцца, калі забыцца пакласці яго ў лядоўню. Прадукт застанецца стаяць пры пакаёвай тэмпературы доўгі час.

Дарэчы, пры разагрэве марозіва ў мікрахвалёўцы яно не губляе сваіх уласцівасцяў, а наадварот — набывае непаўторны смак і нагадвае суфле, піша Mycity.by

“Цёплае” марозіва ўжо можна набыць у крамах Магілёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі