У Магілёве ўлады дазволілі манстрацыю — гэта будзе пікет

У Магілёве ўлады дазволілі манстрацыю — гэта будзе пікет

У Магілёве ўлады дазволілі правесці манстрацыю — акцыю з транспарантамі і лозунгамі, якія часта маюць абсурдысцкі характар. Сэнс лозунгаў апалітычны, але часта прачытваецца двоесна. Акцыя пройдзе 26 траўня з 17:00 да 18:00 у форме пікета побач з забаўляльным комплексам "Рэнесанс" на вуліцы Чалюскінцаў — гэта адзінае месца ў Магілёве, дзе можна праводзіць падобныя акцыі.

Звычайна манстрацыі ладзяць у форме мітынгаў і шэсцяў з плакатамі, аднак у гэтым выпадку арганізатары вырашылі абмежавацца пікетам, бо не маюць сродкаў на аплату міліцыі. Удзельнічаць будуць 10 чалавек, якія цяпер збіраюць ідэі плакатаў і лозунгаў.

У заяўцы на акцыю пазначана, што асноўнай мэтай манстрацыі будзе "выказванне змяшаных пачуццяў аб свабодзе мірных сходаў у Беларусі", што дае ўдзельнікам прастору для творчасці ў вырабе плакатаў, паведамляе TUT.by

6 сакавіка манстрацыя праходзіла ў сталічным парку Дружбы народаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі