У Магілёве вандалы разграмілі Ледзяную рэзідэнцыю Дзеда Мароза (відэа)
У Магілёве ў парку вандалы разграмілі Ледзяную рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Яшчэ на Новы год скульптурная кампазіцыя была ў поўным складзе, а праз некалькі дзён там былі знішчаныя ледзяны трон і сані, у Дзеда Мароза зламыснікі "адабралі" посах, зайца пакінулі без вушэй. Міліцыя шукае вандалаў, праглядаюцца відэазапісы. А пакуль праход да ледзяных скульптураў закрылі, тэрыторыю агарадзілі, інфармуе тэлерадыёкампанія "Магілёў".