У Магілёве вучаніца другога класа сабрала 1,5 тоны макулатуры
Бацькі і бабуля дзяўчынкі збіралі макулатуру з верасня мінулага года.
Вучаніца другога класа з Магілёва Еўфрасіння Варапаева сабрала для школы рэкордную колькасць макулатуры — 1,4 тонны! У гэтым ёй дапамаглі бацькі і бабуля, якая працуе на рынку. Пра гэта Еўрарадыё распавяла маці дзяўчынкі Святлана Варапаева:
“Стары картон на рынку звычайна выкідаецца, але калі людзі пачулі пра конкурс, нам вырашылі дапамагчы, не сталі выкідаць і аддалі нам. Мы яго запакоўвалі і здавалі. Наша бабуля здорава дапамагла. У нас іншага не было — картон, у асноўным”.
У школе дзяўчынку паабяцалі ўзнагародзіць разам з усім класам. Бо гэты клас сабраў найбольш макулатуры ва ўсёй школе.
Нагадаем, збор макулатуры ў школах — адзін з дадатковых, неўласцівых абавязкаў класных кіраўнікоў. На гэты від дзейнасці скардзяцца многія настаўнікі са сталіцы і рэгіёнаў.
Урад разгружае настаўнікаў: падпіска на “Камуніста” і 600 кг макулатуры
У Горках бюджэтнікаў змушаюць збіраць макулатуру і бутэлькі
Фота: makulatura.biz.ua