У Магілёве злодзея-рэцыдывіста злавілі на крадзяжы шкарпэтак

У Магілёве злодзея-рэцыдывіста злавілі на крадзяжы шкарпэтак

У Магілёве злодзея-рэцыдывіста злавілі на крадзяжы шкарпэтак і туалетнай вады. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося 1 лютага ў адной з гарадскіх крамаў. Злодзея затрымалі ахоўнікі і выклікалі міліцыянтаў.

У 41-гадовага мужчыны знайшлі 5 пар шкарпэтак і 4 флаконы туалетнай вады. Да здзяйснення злачынства злодзей рыхтаваўся загадзя: напярэдадні ён прыходзіў у краму і вывучаў асартымент. Ён хацеў вынесці тавар незаўважна, аднак яго запомніла прадавачка, бо зламыснік доўга хадзіў па зале і нічога не набыў. У дзень здзяйснення злачынства супрацоўніца крамы вырашыла паназіраць за наведнікам праз камеры відэаназірання. Калі ж злодзей паспрабаваў уцячы, жанчына выклікала ахову.

Цяпер ён сядзіць у ізалятары часовага ўтрымання. На яго завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 206 КК (Рабаванне). З улікам ранейшых судзімасцяў за крадзеж і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў фігуранту справы пагражае да 6 гадоў зняволення.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі