У Маладзечне "пачырванела" рэчка — улады абяцаюць "пакаяльнае" відэа з вінаватым
У Маладзечне "пачырванела" вада / kraj.by
У сераду, 25 студзеня, ліўневая каналізацыя ў Маладзечне на вуліцы Віленскай нечакана стала насычаны чырвонай, піша kraj.by.
Прычыну гэтага чыноўнікі патлумачылі на наступны дзень. Як выявілася, "пачырванела" вада ад адходаў, злітых з аднаго з прадпрыемстваў. Гэта журналістам сказаў начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. Ён запэўніў, што здароўю гараджан нічога не пагражае — спецыялісты правялі лабараторнае даследаванне вады.
Пра вінаватых Чарноў сказаў так: "Яны эканомяць на ўстаноўцы ачышчальных збудаванняў і скідаюць адходы вытворчасці ў ваду, як правіла, бліжэй да вечара, калі заканчваецца працоўны дзень".
Ён дадаў, што вінаватых ужо выявілі: "Людзі будуць пакараныя, нават пакажам іх па тэлевізары".
Таксама чыноўнік заявіў, што ліўнёўка ўжо вярнула сабе звычайны выгляд.
У Маладзечне "пачырванела" вада / kraj.by
У Маладзечне "пачырванела" вада / kraj.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.