У Малдове пачаліся міжнародныя вучэнні з удзелам вайскоўцаў з Румыніі і ЗША
Мэтай называюць сумесную падрыхтоўку і абмен вопытам паміж спецназаўцамі
У панядзелак у Малдове пачаліся міжнародныя вучэнні з удзелам вайскоўцаў з Румыніі і ЗША. "JCET 2024" працягнуцца да 19 красавіка, паведамляе newsmaker.md.
Вучэнні будуць праходзіць у навучальных цэнтрах і на палігонах арміі Малдовы. Вайскоўцы будуць скакаць з парашутам, удзельнічаць у навучальных стрэльбах у дзённы і начны час.
У Мінабароны Малдовы адзначылі, што "мэта вучэнняў — сумесная падрыхтоўка і абмен вопытам паміж спецназаўцамі з Малдовы, Румыніі і ЗША, а таксама павышэнне ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці паміж кантынгентамі".
Вучэнні праходзяць падчас вайны ва Украіне і напружанасці вакол Прыднястроўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.