У МАРГ патлумачылі, чаму ў Беларусі так растуць цэны

Цэны растуць і на прадукты, і на лекі​ / TUT.BY
Цэны растуць і на прадукты, і на лекі​ / TUT.BY

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначае паскарэнне інфляцыйных працэсаў у лютым: прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 8,7% (у студзені — 7,7%, снежні — 7,4%). Вінаватыя імпартныя тавары і адмена падатковых ільгот.

"Павышаны рост коштаў у лютым абумоўлены захаваннем неспрыяльнага ўплыву падаражання імпартуемых тавараў, а таксама адмены падатковых ільгот",гаворыцца ў каментары, апублікаваным на сайце МАРГ.

В МАРТ объяснили, почему в Беларуси так растут цены
Дынаміка прыросту спажывецкіх цэн у Беларусі / mart.gov.by

Больш за ўсё ў лютым раслі цэны на імпартныя рыбу і рыбапрадукты, алей і тлушчы, крупы, садавіну. Рыба і рыбапрадукты за месяц падаражэлі на 1,6% , алей – на 5,8%, плодаагароднінная прадукцыя – на 7,1%.

Істотна павялічыліся цэны на медыкаменты і медыцынскія паслугі. Нагадаем, са студзеня ў Беларусі адмененыя льготы па ПДВ для шэрага лекавых сродкаў і медвырабаў. У выніку за люты лекі падаражэлі на 5,1%, а медпаслугі – на 2,5%.

Каб стрымаць рост цэн на сацыяльна значныя тавары, урад у канцы лютага прыняў спецыяльную пастанову, нагадалі ў МАРГ. З сакавіка тавары і лекі з пераліку могуць даражэць не больш чым на 0,2% у месяц.

Нагадаем, па выніках мінулага года ў Беларусі была зафіксавана рэкордная за апошнія 4 гады інфляцыя – 7,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі