У Мар'інай Горцы дзіця закрыла маці на балконе на 4-м паверсе

Ратавальнік патрапіў на балкон з дапамогай аўталесніцы

Ратавальнік патрапіў на балкон з дапамогай аўталесніцы / t.me/mchs112by/

У Мар'інай Горцы дзіця закрыла маці на балконе на 4-м паверсе жылога дома. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 17-й гадзіны. Ратавальнікаў выклікалі суседзі жанчыны. Яны распавялі, што яна просіць дапамогі. У кватэры засталося адно двухгадовая дзіця.

Адзін з ратавальнікаў патрапіў на балкон з дапамогай аўталесніцы. Пры дапамозе ручной прылады ўдалося адчыніць дзверы, і маці нарэшце змагла трапіць у кватэру да маленькай дачкі. На шчасце, усё скончылася добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі