У маскоўскім офісе Wildberries адбылася страляніна
Канфлікт у офісе Wildberries у Маскве
Удзень 18 верасня ў офісе расійскага маркетплейса Wildberries у Маскве адбылася страляніна, піша novayagazeta.eu.
У прэс-службе кампаніі кажуць, што ў офіс спрабаваў трапіць Уладзіслаў Бакальчук — муж заснавальніцы Wildberries Таццяны Бакальчук. Ахова адмовілася яго пускаць. Паміж візіцёрамі і аховай узнік канфлікт, які завяршыўся стралянінай.
У расійскіх СМІ паведамляюць пра двух загінулых (гэта супрацоўнікі аховы) і некалькі параненых. Сярод параненых ёсць паліцыянты.
Паводле звестак СМІ, паліцыя затрымала каля 30 чалавек, некаторыя аказалі супраціў пры затрыманні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.