У Маскве фота Меркель і Трампа на G7 назвалі "фаташопам"
У Маскве фота Ангелы Меркель, Дональда Трампа і іншых лідараў на G7 назвалі "фаташопам". Так гэты папулярны ў сацсетках здымак пракаментавала афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.
"У апошнія месяцы фотажурналістыка авалодвае новымі знешнепалітычнымі вышынямі, — піша Захарава ў Facebook. — І кожны раз, калі ўпершыню бачу падобны фотаздымак, я думаю: "Фоташоп, вядома. Не можа быць такога". А пасля аказваецца, што можа, ды яшчэ і не так".
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі лічыць, што фота характарызуе парадак дня, які абмяркоўваўся на саміце G7.
На здымку, які стаў папулярным, бачым прэзідэнта ЗША, на якога глядзіць канцлер Германіі Ангела Меркель, каля яе стаяць іншыя еўрапейскія лідары. Паміж імі — прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ. Цікава, што сядзіць толькі Трамп.