У Маскве лічаць, што ў Лукашэнкі часам "эмоцыі перамагаюць"

У Маскве лічаць, што ў Лукашэнкі часам "эмоцыі перамагаюць"

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў выказаўся наконт магчымага адбору беларусамі нафты з транзітнай трубы. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Калі з Расіі не будзе пастаўлена нафта ў патрэбных аб'ёмах..., мы [у лютым] пачнём адбор з транзітнай трубы". 17 лютага ён гэта пацвердзіў і выказаўся наконт "шквалу крытыкі" з боку Расіі.

Расія працягне "энергетычны дыялог" з Беларуссю, нягледзячы на тое, што часам у Лукашэнкі "сапраўды эмоцыі перамагаюць", кажа Пяскоў. Ён нагадаў пра нядаўнюю дамоўленасць у Сочы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, каб прапрацоўкай "тэмы паставак энергарэсурсаў" далей займаліся віцэ-прэм'еры-куратары пытанняў "двухбаковай інтэграцыі", паведамляе ТАСС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі