У Маскве пройдзе пахаванне лідара расійскай апазіцыі Барыса Нямцова

У Маскве сёння развітаюцца з лідарам расійскай апазіцыі Барысам Нямцовым, расстраляным невядомым кілерам у ноч на 28 лютага. Нямцова пахаваюць на маскоўскіх Траякураўскіх могілках. Грамадзянская паніхіда пройдзе з 10-й да 14-й гадзіны ў Сахараўскім цэнтры.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў не наведаюць паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова. Але там будуць 28 амбасадараў краін ЕС, а таксама шэраг афіцыйных асобаў з еўрапейскіх краін. Беларускую апазіцыю прадставіць кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова

Барысу Нямцову было 55 гадоў. Ён быў адным з лідараў апазіцыйнага антыпуцінскага руху ў Расіі, удзельнічаў у вулічных акцыях, трапляў пад адміністрацыйны арышт. У 1990-я ён працаваў губернатарам Ніжагародскай вобласці, міністрам паліва і энергетыкі, першым віцэ-прэм'ерам, дэпутатам парламента. Нямцоў удзельнічаў у "Саюзе правых сілаў", у апазіцыйным руху "Салідарнасць", з 2012-га быў сустаршынёй палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды” (РПР-ПАРНАС).

Дзяўчына, якая была сведкай смерці Нямцова, дала першае інтэрв’ю (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі