У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым (фота)

У Маскве 3 сакавіка прайшло развітанне з лідарам расійскай апазіцыі Барысам Нямцовым, расстраляным кілерам у ноч на 28 лютага. На грамадзянскую паніхіду ў Сахараўскім цэнтры прыйшлі тысячы чалавек. Нямцова пахавалі на маскоўскіх Траякураўскіх могілках.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, як і прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў, не наведаюць паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова. Там былі 28 амбасадараў краін ЕС і розныя палітыкі.

Чаму забілі Барыса Нямцова? Версіі прыхільнікаў і апанентаў палітыка

У нядзелю, 1 сакавіка, у цэнтры Масквы прайшоў жалобны марш памяці Барыса Нямцова. Расійская апазіцыя планавала 1 сакавіка правесці марш "Вясна" на ўскрайку горада. Аднак пасля забойства палітыка планы змяніліся. Заяўнікі акцыі вырашылі адмяніць шэсце ў раёне Мар'іна і замест яго правесці жалобны марш у цэнтры Масквы.

У Маскве прайшла жалобная акцыя ў памяць пра Барыса Нямцова (фота)

Барысу Нямцову было 55 гадоў. Ён быў адным з лідараў апазіцыйнага антыпуцінскага руху ў Расіі. У 1990-я Нямцоў працаваў губернатарам Ніжагародскай вобласці, міністрам паліва і энергетыкі, першым віцэ-прэм'ерам, дэпутатам парламента. Ён удзельнічаў у "Саюзе правых сілаў", у апазіцыйным руху "Салідарнасць", з 2012-га быў сустаршынёй палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды”.

Дзяўчына, якая была сведкай смерці Нямцова, дала першае інтэрв’ю (відэа)

Фота: Яўген Фельдман

Міхаіл Прохараў

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў

Аркадзь Дварковіч, намеснік кіраўніка ўрада Расіі

Фота: Філіп Кірэеў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі