У Маскве сёння пачынаецца суд па справе аб забойстве Барыса Нямцова

У Маскве сёння пачынаецца суд па справе аб забойстве Барыса Нямцова

У панядзелак, 25 ліпеня, у Маскоўскім абласным ваенным судзе пачынаецца
працэс па справе аб забойстве расійскага палітыка Барыса Нямцова, перадае агенцтва Росбалт.

Абвінавачанымі па справе праходзяць Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмірлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве, учыненым арганізаванай групай, паводле найму, а таксама ў незаконным набыцці, перадачі, захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненых арганізаванай групай.

Непасрэдным забойцам Нямцова следства лічыць Заура Дадаева. Братоў Губашавых і Эскерханава вінавацяць у датычнасці да злачынства.

Судовае пасяджэнне 25 ліпеня будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Чакаецца, што абвінавачаныя пацвердзяць сваю просьбу аб судзе прысяжных.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі