У Маскве праходзіць шэсце ў памяць Барыса Нямцова

У Маскве праходзіць шэсце ў памяць Барыса Нямцова

У цэнтры Масквы пачалося шэсце ў памяць апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага 27 лютага 2015 года. Як перадае ВВС, за паўгадзіны да пачатку акцыі там ужо сабралася сама меней некалькі сотняў чалавек. Заяўленая колькасць удзельнікаў мерапрыемства — 30 тысяч.

Узгоднены гарадскімі ўладамі маршрут шэсця не ўключае Вялікі Маскварэцкі мост, дзе адбылося забойства. Ён пройдзе па леташнім маршруце: ад Пушкінскай плошчы — па бульварах да Чыстых прудах і адтуль на праспект Акадэміка Сахарава. Усім жадаючым прапануюць прыватным чынам прыйсці на месца гібелі палітыка і ўскласці там кветкі.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы, у пары сотняў метраў ад Крамля.

У мінулым годзе на марш памяці палітыка сабралася, па розных ацэнках, некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Паліцыя пры гэтым ацанілі колькасць удзельнікаў у 7,5 тысяч. Парушэнняў грамадскага парадку падчас мерапрыемства зафіксавана не было.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі