Прысяжныя прызналі Заура Дадаева вінаватым у непасрэдным забойстве Нямцова

Прысяжныя прызналі Заура Дадаева вінаватым у непасрэдным забойстве Нямцова

У судзе па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова прысяжныя палічылі даказанай віну падсуднага Заура Дадаева, піша "Новая газета".

Паводле версіі следства, Дадаеў забіў Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце шасцю стрэламі ў спіну. Пры вызначэнні віны галасы прысяжных падзяліліся: за — 10, супраць — 2. 

Прысяжныя большасцю галасоў таксама палічылі, што Дадаеў не заслугоўвае літасці (8 галасоў супраць 4). Акрамя таго, яны прызналі Анзора і Шадзіда Губашавых вінаватымі ў сачэнні і зборы інфармацыі пра Нямцова і незаслугоўваючымі літасці (11 за, 1 супраць).

Вінаватым прысяжныя таксама прызналі Тэмірлана Эскерханава (10 галасоў супраць 2) і Хамзата Бахаева, які перавозіў саўдзельнікаў. Яны таксама, на думку прысяжных, на заслугоўваюць літасці. 

Апазіцыйнага расійскага палітыка Барыса Нямцова забілі 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы.

па справе аб забойстве на лаве падсудных апынуліся пяць чалавек. Па версіі следства, былы вайсковец батальёна "Поўнач" Заур Дадаеў быў непасрэдным кілерам, Анзор Губашаў падвозіў яго на машыне з месца забойства. А Шадзіда Губашава, Тэмірлана Эскерханава і Хамзата Бахаева вінавацяць у тым, што яны сачылі за палітыкам і дапамагалі выканаўцам уцячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі