У Маскве з-за пагрозы выбуху эвакуявалі вакзалы і гандлёвыя цэнтры

У Маскве з-за пагрозы выбуху эвакуявалі вакзалы і гандлёвыя цэнтры

У Маскве паліцыя правярае інфармацыю пра пагрозу выбуху ў некалькіх буйных гандлёвых цэнтрах, а таксама на Казанскім, Курскім, Яраслаўскім, Ленінградскім і Кіеўскім вакзалах. Пра гэта піша "Новая газета" са спасылкай на інфармагенцтвы.

Сярод гандлёвых цэнтраў, у якіх можа знаходзіцца выбухоўка, называюцца "Афімол-Сіці", "Метраполіс", "Горад", "Еўрапейскі", "Капітолій", "Шчолкава", "Фестываль", ГУМ, "Залаты Вавілон". Акрамя таго, ананім паведаміў пра выбухоўку ў Першым МГМУ імя Сечанава і Расійскім эканамічным універсітэце імя Пляханава.

Апошнія некалькі дзён у буйных гарадах Расіі ананімныя асобы паведамляюць пра выбуховыя прылады, закладзеныя ў адміністрацыйных цэнтрах, школах, ВНУ. За гэтыя дні "замініравалі" будынкі ў Омску, Уфе, Разані, Чалябінску, Бранску, Новасібірску і Екацярынбургу. Ва ўсіх выпадках пагрозы аказваліся фальшывымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі