У Маскве з-за пажару з гандлёвага цэнтру эвакуявалі 3 тысячы чалавек (відэа)
У Маскве з-за пажару з буйнога гандлёвага цэнтру "Атрыум" эвакуявалі 3 тысячы чалавек. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 27 чэрвеня. Узгаранне пачалося на даху будынка, дымам зацягнула апошні паверх. Аднак ніхто з людзей не пацярпеў.
Плошча пажару складала каля 10 квадратных метраў. Мяркуецца, што на даху загарэўся ўцяпляльнік абіўкі.
Сёлета ў Расіі прайшлі масавыя праверкі гандлёвых цэнтраў. Адбылося гэта пасля трагедыі ў Кемераве ў сакавіку 2018-га, дзе падчас пажару ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" загінулі 60 чалавек.
В торговом центре Атриум возгорание, объявлена срочная эвакуация pic.twitter.com/i76HM3W2xQ
— Тихон Реус (@TihonReys) 27 июня 2018 г.