У Маскву Лукашэнка прыляцеў з "гібрыднай" стужкай (фота, відэа)

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву з працоўным візітам. Ён прабудзе ў расійскай сталіцы 7-8 траўня, перадае БЕЛТА.

Заўтра беларускі кіраўнік прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Акрамя таго, ён ускладзе вянок да магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля.

9 траўня Лукашэнка планаваў быць у Мінску, каб прымаць вайсковы парад.

На фотаздымках відаць, што ў Маскву кіраўнік Беларусі прыбыў з "гібрыднай" стужкай, якая спалучае колеры беларускага і расійскага святкавання Дня Перамогі. Адзін яе "хвост" — чырвона-зялёны, а другі — у георгіеўскіх колерах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі