У матчы за права гуляць у вышэйшай лізе "Нафтан" абыграў "Ніву"

Матч прайшоў на стадыёне "Юнацтва" ў Брэсце

Матч прайшоў на стадыёне "Юнацтва" ў Брэсце / vk.com/fcniva2005

У матчы за права гуляць у вышэйшай лізе "Нафтан" абыграў "Ніву" — 3:1. Каманды сустракаліся 4 снежня ў Брэсце. Другі матч пройдзе 7 снежня ў Наваполацку.

У мінулым сезоне ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі "Нафтан" заняў 14-е месца і мусіць даказаць сваё права гуляць у эліце далей ў стыкавых матчах. "Ніва" з Доўбізны (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) ў першай лізе заняла трэцяе месца.

Галоўны трэнер "Нафтана" Ігар Крывушэнка першы пераходны матч прапусціў з-за хваробы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі