У Мазырскі памежны атрад адправілі служыць афіцэрамі выпускнікоў БДУТ і БНТУ
Маладыя афіцэры
У Мазырскі памежны атрад адправілі служыць афіцэрамі не толькі выпускнікоў Інстытута памежнай службы і Вайсковай акадэміі, але і "грамадзянскіх" ВНУ — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Чарговае пацверджанне таму, што выпускнікоў ваенных кафедраў масава прызываюць на тэрміновую службу, заўважыў "Флагшток".
Толькі ў Мазырскі памежны атрад прыбыло 13 маладых афіцэраў. Колькі сярод іх выпускнікоў "грамадзянскіх" ВНУ, невядома.
Раней стала вядома пра прызванага ў войска ("як афіцэра — і адмовіцца было нельга") выпускніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Выкавалася меркаванне, што гэта можа быць масавая з'ява сярод тых, хто прайшоў падрыхтоўку на ваеннай кафедры і атрымаў званне лейтэнанта запасу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.