У Мазыры адкапалі мужчыну, якога ў траншэі па грудзі засыпала зямлёй

У Мазыры адкапалі мужчыну, якога ў траншэі па грудзі засыпала зямлёй

У Мазыры адкапалі мужчыну, якога па грудзі засыпала зямлёй. Здарэнне адбылося ўдзень 7 лютага. 50-гадовы жыхар раённага цэнтра на падворку прыватнага дома капаў траншэю для вадаправода. У нейкі момант траншэя часткова абвалілася і мужчыну на глыбіні двух метраў засыпала зямлёй. Самастойна вызваліцца ён не змог, на месца прыехалі супрацоўнікі МНС.

Ратавальнікі выкарыстоўвалі спецыяльныя інструменты. Пацярпелага шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі