У Мазыры мужчына паведаміў пра забойства дзяцей і скочыў з балкона
У Мазыры 38-гадовы мужчына падазраецца ў забойстве сваіх дзяцей — 9-гадовай дзяўчынкі і 17-гадовага хлопца. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, 31 студзеня ён патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра забойства. Пасля гэтага мужчына здзейсніў спробу суіцыду — скочыў з балкона 4-га паверха, атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, але застаўся жывы. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Па факце забойства дзяцей распачатая крымінальная справа, апытваюцца сведкі, прызначаныя экспертызы.
БЕЛТА дадае, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.
Фота: sk.gov.by