У Мазыры наведвальнік бальніцы зарэзаў пацыента

У Мазыры наведвальнік бальніцы зарэзаў пацыента

У Мазыры наведвальнік гарадской бальніцы зарэзаў пацыента. Як паведамляе газета "Палессе сваімі вачыма", апоўдні 16 студзеня мужчына прыйшоў у адну з палат траўматалагічнага аддзялення. Аднаму з пацыентаў ён нанёс некалькі ўдараў нажом у шыю. Пацярпелы пазней памёр у рэанімацыі. Яму было 32 гады.

Зламыснік скарыстаўся панікай і паспеў уцячы. Праз некалькі гадзін быў затрыманы падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства". Зламысніку пагражае ад 6 да 15 гадоў зняволення.

Прычыны крывавай трагедыі ў мазырскай бальніцы пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі