У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)

У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну — агароджу прыватнага дома. Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак. Як адзначае сайт onliner.by, у маладога чалавека, які кіраваў легкавіком, узялі аналізы на ўтрыманне агкаголя. 22-гадовая пасажырка атрымала траўмы (у тым ліку пералом пляча), яе шпіталізавалі. 24-гадовы кіроўца сур'ёзных пашкоджанняў не атрымаў. Дарэчы, ён нідзе не працуе. Летась мужчыну двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за непрышпілены рамень.

Сведкі кажуць, што аўтамабіль ехаў "занадта хутка". Падчас сутыкнення са сцяной Volkswagen страціў рухавік.

У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)
Фота з сацыяльных сетак.
У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)
У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)
У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)
У Мазыры Volkswagen Passat пратараніў цагляную сцяну (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі