У Мікалаеве будзе новы тэндар на пастаўку аўтобусаў, паколькі МАЗ пад санкцыямі
Украінскі горад Мікалаеў правядзе новы тэндар на пастаўку 50 аўтобусаў. Пра гэта ў Facebook паведаміў яго мэр Аляксандр Сянкевіч.
"Пераможцам усіх тэндарных патрабаванняў стаў прадстаўнік кампаніі МАЗ ва Украіне, — піша Сянкевіч. — Аднак з-за санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх прадпрыемстваў прынята рашэнне аб'явіць новы тэндар і запрасіць больш удзельнікаў".
Мэр адзначае, што сітуацыя з набыццём для горада новых аўтобусаў "разглядалася ў рамках супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам".
Раней гэты ўкраінскі горад з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі прыпыніў на нявызначаны тэрмін закупку 50 беларускіх тралейбусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.