У Мінабароны РФ кажуць, што ўначы збілі больш за 30 украінскіх беспілотнікаў
Ратавальнікі ліквідуюць пажар на Краснаярскім алюмініевым заводзе
Мінабароны РФ паведамляе пра чарговую атаку ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх аб'ектах. "Над тэрыторыяй Белгародскай, Бранскай і Курскай абласцей быў перахоплены і знішчаны 31 украінскі беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу", гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.
Акрамя таго ў Чорным моры самалёты ВКС Расіі спынілі спробу "пранікнення на тэрыторыю Крыма дэсантнай групы ВСУ". Па сцвярджэнні расійскіх вайскоўцаў, група накіроўвалася ў напрамку мыса Тарханкут на хуткаходным ваенным катэры і трох гідрацыклах.
Тым не менш як мінімум адно надзвычайнае здарэнне на расійскіх аб'ектах гэтай раніцай адбылося. У Краснаярску гарэў алюмініевы завод. Перад пажарам быў чутны выбух. Потым у неба падняліся клубы дыму. Расійскія СМІ пішуць, што загарэўся трансфарматар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.