У Мінадукацыі патлумачылі, чаму школьны год будзе з 1 верасня па 31 жніўня

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму школьны год будзе з 1 верасня па 31 жніўня

Згодна з новым Кодэксам аб адукацыі навучальны год у школах будзе працягласцю з 1 верасня па 31 жніўня. 

Але гэта не азначае, што школьнікі будуць вучыцца ўлетку — з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Змены, як кажуць у Мінадукацыі, звязаныя з афармленнм працы і стажу настаўнікаў. 

"Падчас вакацый школа не зачыняецца, настаўнікі не звальняюцца, заробак ім плаціцца. Стала пытанне з налічэннем працоўнага стажу", — кажа намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Пры гэтым заняткі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, якія здаюць іспыты, будуць адбывацца з 1 верасня па 25 мая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі