У Мінадукацыі патлумачылі, чаму сілавікам зрабілі зніжку на тэставанні

Сёлета парогавыя балы, якія трэба набраць на тэставанні, каб паступіць у ВНУ Мінабароны, МНС і памежнага камітэта, ніжэй, чым у іншых універсітэтах. У гэтых ВНУ можна будзе набраць 5 балаў са 100 і паступіць. Пры гэтым, каб паступіць у іншую вышэйшую навучальную ўстанову на матэматычны факультэт, матэматыку трэба здаць на 15 балаў, беларускую мову — на 10.

Такія правілы распаўсюджваюцца таксама на Акадэмію МУС падчас дадатковага набору. Гэта звязана з сур'ёзным адборам, які праводзяць гэтыя ўніверсітэты падчас уступнай кампаніі, распавёў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Богуш: "У гэтыя ўстановы адукацыі існуе асаблівы прафесійны адбор кадраў. Ёсць асаблівасці па арганізацыі вучэбнага працэса. Звычайна, у той жа вайсковай акадэміі заўжды конкурсная сітуацыя".

Такая ж зніжка пры паступленні ёсць на спецыяльнасці "Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства", "Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый", "Меліярацыя і водная гаспадарка", "Аграінжынерыя".

Мінадукацыі зацвердзіла графік ЦТ: калі здаваць, дзе рэгістравацца?

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі