У Мінск прыляцелі Пуцін, Януковіч, Назарбаеў, Рахмон і Саргсян (фота)
24-25 кастрычніка пройдуць паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
У беларускую сталіцу ўжо прыляцелі прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.
Учора стала вядома, што прэзідэнт Кыргызстана адмовіўся ехаць на саміты ў Мінск. У прэс-службе кіраўніка кыргызскай дзяржавы не патлумачылі прычыну адсутнасці прэзідэнта Алмазбека Атамбаева ў беларускай сталіцы. Кыргызстан будзе прадстаўляць першы віцэ-прэм'ер Джаамарт Атарбаеў.
Запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як чакаецца, яны, між іншым, пагавораць пра гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у беларускай сталіцы. Пуцін таксама збіраецца сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам.
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян прыляцеў у Мінск.
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон (у цэнтры).
Фота — БЕЛТА