У Мінск прывезлі чашу прарока Мухамада

У Мінск прывезлі чашу прарока Мухамада

Унікальныя экспанаты, якія належаць прароку Мухамаду і яго сям'і, прывезлі ў Мінск на адкрыццё музея ісламу. Яно адбылося сёння ў саборнай мячэці, пішуць "Мінск-Навіны".

У экспазіцыю музея ўвайшлі артэфакты, сабраныя як у Беларусі, так і за яе межамі. Па іх можна даведацца пра гісторыю ісламу на беларускіх землях, а яна налічвае ўжо больш за шэсць стагоддзяў.

У экспазіцыі музея можна паглядзець Караны і кітабы, якія належалі беларускім мусульманам і налічваюць не адно стагоддзе. Ёсць тут старадрукаваныя кнігі арабскім алфавітам, рукапісы. Наведнікам прапануецца азнаёміцца з гербамі татарскіх шляхецкіх родаў, малюнкамі старых драўляных мячэцяў, цяпер ужо згубленых, прадметамі побыту ды інш.

На адкрыццё музея былі дастаўленыя ўнікальныя рэліквіі. Спецрэйсам з Дагестана ў Мінск прывезлі прадметы, якія належалі прароку Мухамаду і яго блізкім. У іх ліку — чаша прарока, збан яго дачкі Фацімы, ключы ад Каабы, фрагмент Чорнага каменя Каабы. Іх можна пабачыць у музеі тры дні — 6-8 снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі