У Мінск збіраецца дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю

Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю можа наведаць Мінск у чэрвені. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Богдан Здраеўскі.

Па яго словах, якія пераказвае БЕЛТА, гэта будзе афіцыйны візіт дэлегацыі. Свае чаканні Здраеўскі абгрунтаваў "прыкметнай роллю Беларусі ў пошуку кампрамісу паміж Масквой і Кіевам". Ён дадаў, што сітуацыя змянілася і апошнім часам Мінск часцей наведваць афіцыйныя асобы Еўрасаюза.

Фота — euplus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі