У мінскай краме канфіскату прадаюць камп’ютар з налепкай "Белсата"
У краме канфіскаваных тавараў у Мінску з’явіўся ў продажы сістэмны блок з налепкай "Белсата". Фота тавару выклаў у сваім Facebook Вадзім Воўчак.
Аператар тэлеканала Аляксандр Баразенка кажа, што менавіта такія налепкі з’явіліся на яго тэхніцы, пакуль ён сядзеў на Акрэсціна. Тэхніку ў яго забралі пасля падзеяў вясны 2017 года
Аператар Аляксандр Любянчук таксама пацвердзіў, што налепкі на тэхніцы зʼявіліся пасля ператрусу ў мінскім офісе "Белсата". Калі сілавікі ўварваліся ў офіс, Любенчука на нейкі час зачынілі ў пакоі, а калі выпусцілі і прывялі панятых, на кампʼютарах былі налепкі.
Ператрус у мінскім офісе "Белсата" прайшоў 31 сакавіка 2017 года. Пасля разбіральніцтва суд пастанавіў канфіскаваць тэхніку і прысудзіў вялікія штрафы аператарам Аляксандру Баразенку і Алесю Любенчуку.