У мінскай Курасоўшчыне тралейбусы заменяць на электробусы

У мінскай Курасоўшчыне тралейбусы заменяць на электробусы

У мінскай Курасоўшчыне тралейбусы заменять на электробусы. Такая неабходнасць узнікне на перыяд будаўніцтва трэцяй лініі метро, бо частку кантактнай сеткі тралейбусаў давядзецца дэмантаваць. Таму налета “Мінсктранс” разглядае магчымасць набыцця 60 электробусаў айчыннай зборкі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Як паведаміў падчас прамой тэлефоннай лініі дырэктар прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў,  ужо ў траўні-чэрвені 2018 года пачнуцца працы на вуліцы Кіжаватава — перанос камунікацыяў, будаўніцтва аб’ездаў. Да таго ж кантактныя сеткі на вуліцах Асаналіева, Казінца, Каржанеўскага і Кіжаватава патрабуюць капітальнага рамонту, таму танней будзе пусціць на гэтыя маршруты электробусы.

Апроч таго, некалькі электробусаў пусцяць па маршруце аўтобуса №1.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі