У Мінскай вобласці амаль 97% аўтадарог патрабуюць рамонту (дакумент)

У Мінскай вобласці амаль 97% аўтадарог патрабуюць рамонту (дакумент)

У Мінскай вобласці 96,7% аўтамабільных дарог патрабуюць рамонту ("эксплуатуюцца з перавышэннем міжрамонтных тэрмінаў"). Пра гэта паведамляе камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па праектаванню, рамонце і будаўніцтве дарог "Мінскаблдарбуд". У канцы кастрычніка яно даслала адказ на ліст Мінскага веласіпеднага таварыства (яго змясціў у Facebook чалец таварыства Яўген Харужы). Раварыстаў цікавіла пытанне распрацоўкі і маркіроўкі веласіпедных маршрутаў па мясцовых аўтадарогах Мінскай вобласці.

"Мінскаблдарбуд" паведамляе, што "па выніках сезонных аглядаў 2059,2 км дарог з асфальтабетонным пакрыццём Мінскай вобласці з'яўляюцца аварыйнымі і патрабуюць першачарговага рамонту". З іх амаль 105 кіламетраў — у Валожынскім раёне. Адзначаецца, што фінансаванне дарожнай гаспадаркі Міншчыны складае толькі 17% ад неабходнай сумы (з улікам транспартнага падатку).

На падставе гэтых дадзеных прадпрымства не можа ўзгадніць маршруты веласіпеднага руху — "існуючая сетка дарог не ў поўнай меры адпавядае па ўмовах бяспекі масаваму руху раварыстаў".

У Мінскай вобласці амаль 97% аўтадарог патрабуюць рамонту (дакумент)
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі