У Мінскай вобласці бухгалтары скралі 645 мільёнаў
Агульная сума падлічнай шкоды вялізная, а колькі часу дзейнічалі бухгалтары, не ўдакладняецца / pixabay.com
У Мінскай вобласці бухгалтары скралі 645 мільёнаў рублёў (гэта 259 млн долараў). Як паведамляе @minobl_uvd, "устаноўлена злачынная дзейнасць 20 службовых асоб, якія працавалі на пасадах галоўных бухгалтараў і бухгалтараў". Сцвярджаецца, што яны "з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў сістэматычна шляхам неабгрунтаванага завышэння сабе заработнай платы здзяйснялі крадзяжы грашовых сродкаў прадпрыемстваў".
Міліцыя падкрэслівае, што правяраліся дзяржаўныя прадпрыемствы. Згаданыя злачынствы выявілі ў 11 раёнах вобласці — Бярэзінскім, Валожынскім, Жодзінскім, Лагойскім, Любанскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім і Уздзенскім.
Агульная сума падлічнай шкоды вялізная. Колькі часу дзейнічалі бухгалтары, не ўдакладняецца. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.