У мінскіх кінатэатрах адмянілі пракат 3D-акуляраў

Прагляд кіно ў 3D-акулярах / Fotolia / Deklofenak, ілюстрацыйнае фота
Прагляд кіно ў 3D-акулярах / Fotolia / Deklofenak, ілюстрацыйнае фота

У кінатэатрах Мінска адмянілі пракат 3D-акуляраў. Новаўвядзенне патлумачылі антыкавіднымі захадамі. Цяпер акуляры давядзеецца купляць перад сеансам дадаткова да квітка або прыносіць свае, піша Tochka.by.

Новаўвядзенне закранула як дзяржаўныя кінатэатры, так і прыватныя. Мінчукі сутыкнуліся з ім, калі прыйшлі глядзець другую частку "Аватара".

Кошты на акуляры істотна розняцца: у прыватнай сетцы кінатэатраў Silver Screen — два рублі, а ў дзяржаўным "Кінавідэапракаце" — сем рублёў.

"Антыкавідныя захады" з акулярамі выглядаюць дзіўна на фоне таго, што дыстанцыйнай рассадкі гледачоў у кінатэатрах не прытрымліваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі