У мінскім банку наведніку выдалі на 1000 долараў больш, чым належыць
У Мінску супрацоўнікі міліцыі шукаюць мужчыну, якому пры абмене валюты ў адным з банкаў выдалі на 1000 долараў больш, чым належала. Як удакладняе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, гэта адбылося 5 чэрвеня ў прамежку з 18:39 да 18:49.
Прыкметы мужчыны: на выгляд 25-30 гадоў, рост 170-175 см, хударлявы, мае авальны твар, вочы сярэднія, вусны тонкія, валасы кароткія.
Быў апрануты ў чырвоную майку, сінія джынсы, чаравікі цялеснага колеру.
Пры сабе меў чорны партфель.
Тых, хто апазнаў гэтага мужчыну ці мае пра яго якую-небудзь інфармацыю, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 563-93-67, 8 (017) 278-48-56 або 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.
minsk.mvd.gov.by