У мінскім метро запрашаюць “вучыцца ваеннай справе” ў Расіі

У вагонах мінскага метро рэкламуюць афіцэрства. Беларускіх маладзёнаў запрашаюць у нашу Вайсковую акадэмію, на ваенныя факультэты пры цывільных універсітэтах краіны і ў ваенна-навучальныя ВНУ…Расійскай Федэрацыі.

Пры гэтым рэкламны постар заклікае наведваць афіцыйны сайт Міністэрства абароны, дзе на расійскія вайсковыя ўніверсітэты акцэнты не зробленыя.

На фоне вайны ва Украіне і заяваў Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што “паводзіны Расіі насцярожваюць”, такая рэклама сёння выглядае неадназнача.

Як вядома, па шэрагу спецыяльнасцяў беларускіх афіцэраў рыхтуюць менавіта ў Расіі. “Старэйшы брат” аказвае такую паслугу ў межах пагаднення аб падрыхтоўцы вайсковых кадраў для дзяржаў АДКБ.

Сёлета “Белорусская военная газета” неаднаразова друкавала паведамленні наконт расійскіх вайсковых ВНУ, куды адпраўляюць нашых грамадзян.

Начальнік упраўлення вайсковай адукацыі Узброеных Сіл палкоўнік Генадзь Ляпёшка ў сакавіку назваў колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў 14 расійскіх ВНУ — 430.

Па звестках за 2013-ы год, 450 абітурыентаў паступілі ў Вайсковую акадэмію Беларусі. Яшчэ 250 залічылі на ваенныя факультэты нашых цывільных ВНУ. А ў Расію адправілі 100 будучых афіцэраў. Атрымліваецца, у РФ рыхтуюць як мінімум кожнага восьмага нашага будучага афіцэра.

Якіх герояў прыводзяць у прыклад беларускім салдатам

Цягам гэтага навучальнага года беларусы паехалі ў 10 навучальных устаноў Мінабароны Расіі. Самыя папулярныя сярод нашых расійскія вайсковыя ВНУ — Ваенна-касмічная акадэмія імя Мажайскага (Санкт-Пецярбург), Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенны універсітэт Мінабароны Расіі (Масква).

Навошта беларускія вайскоўцы чапляюць на машыны георгіеўскія стужкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі