У мінскім небе ляталі матацыклісты (вельмі ўражвальныя фота)
Паказальныя выступы байкераў-фрыстайлістаў адбыліся 30 красавіка падчас адкрыцця мотасезона ў Мінску. Палёты на матацыклах сталі часткай забаўляльнай праграмы H.O.G Spring Challenge.
У традыцыйным злёце байкераў прынялі ўдзел каля 4 тысяч матацыклістаў з 10 краінаў.