У Мінскім раёне пад грузавік трапіў легкавік, у якім ехала сям'я з дзецьмі

На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/
На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/

У Мінскім раёне адбылася аварыя з удзелам грузавіка МАЗ і аўтамабіля "Опель". Як паведамляе @minobl_uvd, яны сутыкнуліся ў аўторак каля 17:50 на 12-м кіламетры аўтадарогі "Слабада — Паперня". МАЗ у счэпцы з паўпрычэпам, якім кіраваў 68-гадовы жыхар Плешчаніцаў, "здзейсніў спадарожнае сутыкненне з аўтамабілем "Опель", які спыніўся ў паласе руху на забараняльны сігнал святлафора".

34-гадовы мінчук, які кіраваў легкавіком, не пацярпеў. Але пацярпелі пасажыры: 28-гадовая жонка кіроўцы і, паводле папярэдняй інфармацыі, нованароджаная дачка, якая знаходзілася ў спецыяльнай калысцы. Праўда, бачных пашкоджанняў у дзяўчынкі не было, але яе шпіталізавалі для абследавання і назірання. Шпіталізавалі і маці.

А вось 6-гадовы хлопчык, які таксама быў у машыне і знаходзіўся ў спецыяльным утрымліваючым прыстасаванні, не пацярпеў.

У Мінскім раёне пад грузавік трапіў легкавік, у якім ехала сям'я з дзецьмі
t.me/minobl_uvd/
У Мінскім раёне пад грузавік трапіў легкавік, у якім ехала сям'я з дзецьмі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі