У Мінскім раёне вісела пудзіла міністра ўнутраных спраў

У Мінскім раёне вісела пудзіла міністра ўнутраных спраў

Міліцыя затрымала 38-гадовага пратэстоўца з Хацежына Мінскага раёна. Яго падазраюць у вывешванні ў сярэдзіне лістапада на пуцеправодах пудзілаў з фота міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчага ўчастка ў пасёлку. Там жа былі надпісы "Не забудзем, не даруем". "Мэта была — выказаць свой пратэст у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў краіне", — кажа затрыманы пра пудзіла міністра. А пудзілам старшыні ён хацеў "паказаць нязгоду з тымі вынікамі выбараў, якія аб'явіла камісія".

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці паведамляе, што мужчына таксама наносіў выяву герба "Пагоня" на масты ў наваколлі Хацежына. А ў мінулыя выхадныя ён арганізаваў пратэстны марш у пасёлку. Крымінальныя справы распачаты па артыкулах "Хуліганства" (дзве справы) і "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Міліцыя заяўляе, што мужчына дзейнічаў у складзе "добра арганізаванай групы". Відаць, цяпер высвятляюць прозвішчы іншых "партызанаў".

МУС практычна штодня паведамляе пра затрыманні пратэстоўцаў, на якіх распачынаюць крымінальныя справы. У розных гарадах краіны адбываецца вывешванне пудзілаў у форме міліцыянераў. З гэтай нагоды затрыманні адбыліся ў Мастах і ў Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі