У мінскім спарткомплексе з-за інцыдэнту з хлорам эвакуявалі больш за 80 чалавек

У мінскім спарткомплексе з-за інцыдэнту з хлорам эвакуявалі больш за 80 чалавек

У мінскім спарткомплексе (фізкультурна-аздараўленчым комплексе па праспекце Ракасоўскага) з-за інцыдэнту з хлорам эвакуявалі 82 чалавекі (70 наведнікаў і 12 работнікаў). Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў нядзелю, 28 сакавіка. Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб рэзкім задушлівым паху ў памяшканнях.

Высветлілася, што ў памяшканні водападрыхтоўкі ў падвале рэчыва для асвятлення вады памылкова залілі ў ёмістасць з хлорам ("парушэнне тэхналагічнага рэгламента па абслугоўванні дазіруючай станцыі"). У выніку адбылася хімічная рэакцыя з вылучэннем пароў хлору. Іх канцэнтрацыя ў памяшканні была перавышана ў 35 разоў. Наступствы здарэння былі ліквідаваны.

Адзін з работнікаў спарткомплекса шпіталізаваны з атручваннем парамі хлору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі