У мінскай ВНУ з'явіцца спецыяльнасць, звязаная з беспілотнымі сістэмамі

Спецыялісты па беспілотніках патрэбныя сілавікам

Спецыялісты па беспілотніках патрэбныя сілавікам / t.me/modmilby/

У мінскай ВНУ з 2024 года з'явіцца спецыяльнасць, звязаная з беспілотнымі сістэмамі. Новы напрамак падрыхтоўкі спецыялістаў анансаваў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Ён мае назву "Праектаванне, будаўніцтва, эксплуатацыя беспілотных сістэм", піша sb.by.

"Да адкрыцця спецыяльнасці рыхтаваліся тры гады", — кажа рэктар Ігар Войтаў. Паводле яго слоў, на першым этапе метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы праграм навучання акажуць расійскія ВНУ (з Казані і Масквы). Абітурыентам пры паступленні на згаданую спецыяльнасць спатрэбяцца фізіка і матэматыка.

Новая спецыяльнасць у беларускім ВНУ, звязаная з беспілотнікамі, з'явіцца ў той час, калі фізічным асобам у РБ забаронена ўвозіць, захоўваць, выкарыстоўваць і вырабляць гэтыя самыя беспілотнікі. Аднак спецыялісты па беспілотніках патрэбныя сілавікам і кампаніям, якія іх вырабляюць (іх цяпер 15).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі